геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Знаходзіцца за 600 м на З ад в. Забор’е Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага светла-ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды 1—8 см). Даўж. 4,7 м, шыр. 3,3 м, выш. 1,8 м, у абводзе 12,7 м, аб’ём 15 м³, маса бачнай часткі каля 40 т. Прынесены ледавіком 20—17 тыс.г. назад з наваколляў г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. З валуном звязана шмат паданняў.
В.Ф.Вінакураў.
Геалагічныя помнікі прыроды: 1 — Чортаў след Якубянскі каля в. Якубянцы Браслаўскага раёна; 2 — Чортаў камень Багданаўскі каля воз. Багданаўскае ў Браслаўскім раёне; 3 — Чортаў камень Саболкаўскі каля в. Саболкі Пастаўскага раёна; 4 — Чортаў камень Вялецкі каля в. Вялец Глыбоцкага раёна; 5 — Чортаў камень каля в. Вароніна Сенненскага раёна.